Тінь Сонця
Пісня Чугайстера[Белорусская версия]
Исполнитель: Тінь Сонця
Длительность: 09:23
Формат: mp3
Ну как песня, понравилась? Поделись с друзьями!
Текст песни "Тінь Сонця — Пісня Чугайстера[Белорусская версия]"
У спрадвечных пушчах, дзе ня згасны зык балота,
Дзе лягла Батыя Чорна-Залатая шмота,
Часам на сьцяжынку зачарованы выходзіць
Лесавік-Чугайстар. І ціха так заводзіць:
Калі можаш, завітай да мяне ты,
Калі хочаш, паспытай маёй вады,
Калі верыш, дык мне шчыра раскажы,
Пра што ты мроіш, дзеля пазбыцца самоты...
Брамы павуціньня ад сасны і да бярозы -
Варта вось чаканьня, што пільнуе сэнс цьвярозы.
Палымнее рута, жыцьцядайна расквітае,
Ды ніхто ня бачыць! Ніхто таго ня знае!
Стогне хіжым плачам нат дрыгва на ўсім Палесьсі,
Попел пазакратаў лісьце у драўлянскім лесе.
Безнадзейна квола пахілілася таполя,
Дзьме трывожны вецер з атручанага поля.
Што мы прысьнілі, болей не вярнецца -
Казкі і мроі нібы ў дым.
Занадта рана супыніла сэрца,
Шкада памерці маладым.
Мой голас зь неба чорны крук даставіць,
Сплыве па Прыпяці вянок.
Чакайце вестак пад пахмурным Сонцам,
Пад зорак расьсяваны змрок.