Я нарадзіўся тут
Я нарадзіўся тут
Исполнитель: Я нарадзіўся тут
Длительность: 05:34
Размер: 12.78 МБ
Качество: 320 kbit/sec
Формат: mp3
Ну как песня, понравилась? Поделись с друзьями!
Текст песни "Я нарадзіўся тут — Я нарадзіўся тут"
Я нарадзіўся тут -
У краіне пад шэрым небам.
Я нарадзіўся тут -
У краіне бульбы, калгасаў і чорнага хлеба.
Я нарадзіўся тут -
У краіне прапіскі і скручаных кранаў.
Я нарадзіўся тут -
У краіне сотняў парушаных храмаў.
Радзільня, дзіцячы садок,
Школа ды інстытут.
Я нарадзіўся тут, о-о-о-о-о...
І я буду жыць тут.
І я буду жыць тут.
І я буду жыць...
Я нарадзіўся тут,
Дзе білет у адзін бок -
Гэта шанец для тых, хто не згодны.
Я нарадзіўся тут, я тут жыву
I мне тут яшчэ не ўсё роўна.
Я нарадзіўся тут, о,
Таму гэта - мая краіна.
Я нарадзіўся тут -
На пяць стагодзьдзяў пасьля Францішка Скарыны.
Радзільня, дзіцячы садок,
Школа ды інстытут.
Я нарадзіўся тут, о-о-о-о-о...
І я буду жыць тут, о, ой...
Я буду жыць тут, ой...
Я буду жыць...
Я нарадзіўся тут,
Дзе нараджацца было небяспечна.
Я нарадзіўся тут,
Дзе ўсе да ўсяго прывыкаюць, але гэта мне недарэчна.
Я ведаю, што
Пасьлязаўтра на нашых калгасных палетках
Замест пустазельля і палыну
Узыйдуць белыя і чырвоныя кветкі.
Радзільня, дзіцячы садок,
Школа ды інстытут.
Я нарадзіўся тут, о-о-о-о-о...
І я буду жыць тут, о, ой...
І я буду жыць тут, о, ой...
І я буду жыць тут, о, о...
Я буду жыць тут, о, о...
Я буду жыць тут.