Лявон Вольскi
Саўка ды Грышка. СССР
Исполнитель: Лявон Вольскi
Длительность: 01:46
Размер: 1.62 МБ
Качество: 128 kbit/sec
Формат: mp3
Ну как песня, понравилась? Поделись с друзьями!
Текст песни "Лявон Вольскi — Саўка ды Грышка. СССР"
Саўка:
Такую страну развалілі,
Вялікі Савецкі Саюз.
Я помню: рыдаў ад бясьсілья,
Я помню: я думаў, сап'юсь.
Была ў камунізм у нас вера,
Былі ўсе адкрыты пуці...
Грышка:
А вось туалетнай паперы
У крамах было не знайсьці.
Саўка:
Я быў чалавекам парційным,
Я верыў у КПСС.
Грышка:
А я ўспамінаю карціну:
Застой, дэфіцыт і рэгрэс.
Паўсюль аграменныя чэргі,
Дэпрэсія, шэрасьць, запой...
Саўка:
Скажы мне, Грыгорый, зачэм ты
Мне порціш савецкі настрой?
Настрой юбілейны, павер мне,
Бо дваццаць гадкоў, як развал.
А можа быць СССРам
Сваю Беларусь нам назваць?
Хоць, Грышка, РБ – эта крута,
Саюз, сагласісь, пакруцей.
І выглядзець будзе, как будта
Ўсё эта на блага людзей.
Грышка:
Рэспублік ня бачу, таварыш,
Якія сплятуцца ў саюз.
Саўка:
Я віжу, што не напрагаеш,
Мой друг, галаву ты сваю.
Вон Гомель – ну, чэм не Ташкент он?
А Нёман – пашырэ Нявы.
А Мінск – он сталіца, канешна,
І ў чом-та пакручэ Масквы.
I так мы, Рыгор, наканец-та
Вялікі саюз вазрадзім.
Я, Грыша, пайду в упраўленцы,
Мне парція дасьць лімузін.
Прыйдзём мы да СССРа,
Вядуць да яго нас пуці...
Грышка:
І зноў туалетнай паперы
Ніхто не здалее знайсьці.