Vinsent Ні кроку назад (2012)

Исполнитель: Vinsent Длительность: 03:48 Размер: 8.77 МБ Качество: 320 kbit/sec Формат: mp3
Ну как песня, понравилась? Поделись с друзьями!

Текст песни "Vinsent — Ні кроку назад (2012)"

Мне так халодна ў гэтым Горадзе Сонца,
Сьлёзы неба на твары, скамянелыя вусны.
Натуральнае кола, вядома, гэта бясконца,
Разумеючы густы, я дарую спакусы.

Словы... многа словаў ды цыгарэтнага дыму,
І цяперака дома, нібы ў гасьцях,
Пакуль гіены шчасьця шукаюць на беразе Крыму,
Я шукаю гадзінамі адзіны правільны шлях.

Я шукаю адказ, адкуль падман і здрада,
Я шукаю адказ, адкуль хлусьня ды фальш.
Я шукаю выйсьце, я шукаю парады,
Я чакаю на момант выйсьці на ўрачысты марш.

Там нас сутрэнуць людзі з крыламі,
Анёлы будуць плакаць, і будзе кроў ад куль.
Гэта нібыта аднойчы хвіліны сталі застылымі,
Гэта нібыта будзе заўтра, а пакуль...

R:
Мне так халодна ў гэтым горадзе сонца
Мне так самотна, калі наўкол маскарад.
І мы з табою цяпер незнаёмцы,
І ні кроку, ні кроку, ні кроку, ні кроку назад.

Зразумей, што прысуд будзе вельмі жорсткім,
Зразумей, душа адказвае болем на боль.
Змрочныя думкі, быццам справы Коза Ностры
Змрочныя хвіліны, і дым ляціць пад столь.

Стоп, спыніся, пакуль сьвечка дагарыць заўчасна,
Пакуль шалёны Юда яшчэ цябе не спакусіў.
Пакуль ты яшчэ не ахвяра вар'яцкае пасткі,
Пакуль не зьявіўся д'ябал і хлусіць цябе не прымусіў.

Пакуль не застаўся за сьпінай дзіўны горад ампіру,
Там, дзе шпацыру перашкаджае няўмольны патруль.
І не закруцілі цябе падзеі паганага віру,
Пакуль са мною, пакуль ты не пачула: "Пакуль..."

Ідзі туды, дзе бачны прамень скрозь замкнёныя дзьверы,
Бяжы імгненна й шпарка ад шакалаў галодных.
Калі ты будзеш усьміхацца - я табе не паверу,
У гэтым Горадзе Сонца мне так халодна...

Еще песни Vinsent

0:00 0:00

Заголовок проигрывателя Подзаголовок проигрывателя

(режим воспроизведения)