Крамбамбуля
Балада пра Шэйна Джэка О`Конэлі і яго сіні нос
Исполнитель: Крамбамбуля
Длительность: 03:05
Размер: 7.09 МБ
Качество: 320 kbit/sec
Формат: mp3
Ну как песня, понравилась? Поделись с друзьями!
Текст песни "Крамбамбуля — Балада пра Шэйна Джэка О`Конэлі і яго сіні нос"
У графстве адным Шэйн О’Конэлі жыў,
Ён “Гінэс” ад ранiцы бочкамі піў.
Дарэчы, у Шэйна О’Конэлі быў
Сіні-сіні нос.
Прыходзілі ў госьці яго сябрукі,
Былі ў іх насы, нібы буракі,
І толькі ў Шэйна адзін быў такі -
Сіні-сіні нос.
Калісьці даўно мараком ён служыў,
Па моры ў шторм і ў штыль ён хадзіў,
Быць можа, тады гэты колер набыў -
Сіні-сіні нос.
А можа, занадта цікаўны ён быў,
Напэўна, паўсюль нос суваць свой любіў.
І хтосьці калісьці яго зашчаміў - той
Сіні-сіні нос.
Турысты туды пачалі прыяжджаць,
Каб Джэка пабачыць і каб пакранаць.
Ня верылі людзі, што гэта ўсур’ёз -
Сіні-сіні нос.
І Джэк на турыстах разбагацеў,
Купіў сабе дом і кароўнік, і хлеў.
Вось так нечаканае шчасьце прынёс -
Сіні-сіні нос.
У графстве адным Шэйн О’Конэлі жыў,
Ён “Гінэс” ад ранiцы бочкамі піў.
Дарэчы, у Шэйна О’Конэлі быў
Сіні-сіні нос.
Сіні-сіні нос.
Сіні-сіні нос.