OBLiK-O-MoRALE
Толькі Ш.О.С.!!!!! Першы блін!!!
Ну как песня, понравилась? Поделись с друзьями!
Текст песни "OBLiK-O-MoRALE — Толькі Ш.О.С.!!!!! Першы блін!!!"
Авторы текста: Катажынка Пярфильева, Шнурок.
Музыка: Шнурок.
1. Вось час прыйшоў у змаганні
Шукаць адказ на пытанні,
Ты рызыкуеш спакой свой
Згубіць на гэтай вайне.
Ты верыў у тое, што заўтра
Зноў будзеш жыць як у сне,
Твае загояцца раны -
Ты гэтак хлусіў сабе,
Так доўга хлусіў сабе.
Прыпеў: Тры пальцы ўгору - я кажу табе ШОС,
Нашы думкі аб волі ляцяць да нябёс.
Тры пальцы ўгору - гэтак выпаў наш лёс,
Хай ляціць над краінай наша цвёрдае ШОС!
2. І дзень, і ноч крок за крокам
У барацьбе, быццам з цмокам,
Краіна поўніцца змрокам,
Яна у лапах хлусні.
Пад тыранавым вокам,
З ясным сэрцам і зрокам,
Смагай, кроўю і потам
Ты сваю праўду нясі,
Ты нашу праўду нясі!
Прыпеў:…
3. Калі яшчэ ты не здрадзіў
Свайму народу, сям’і
І маеш ў сэрцы патрэбу
Без страху жыць на зямлі,
Прыйшоў той час і ахвота
Быць чалавекам не скотам,
Прымусіць катаў баяцца
Хоць раз у гэтым жыцці,
Апошні раз у жыцці…
Прыпеў:…