Песняры
Ой, ляцелі камары(И.Лученок - слова народные)
Исполнитель: Песняры
Длительность: 03:03
Размер: 7.21 КБ
Качество: 8 kbit/sec
Формат: mp3
Ну как песня, понравилась? Поделись с друзьями!
Текст песни "Песняры — Ой, ляцелі камары(И.Лученок - слова народные)"
Ой, у лесе, у гушчары калыхалісь камары,
Ой, у лесе, ой, у лесе калыхалісь камары.(2 разы)
Дуб да дуба нахіліўся - камар з дуба зваліўся,
Аб дубовыя сукі ён пабіў сабе бакі. (2 разы)
Аб дубовую карыцу пабіў сабе патыліцу,
Аб дубовыя карэнні ён пабіў сабе калені. (2 разы)
Як даведалася муха, што ляжыць камар без духа,
Прыляцела ратаваць - вадой зімнай адліваць.
- Ой, камару ты мой браце, а чым цябе ратаваці? (2 разы)
- Спасылайце да аптэкі, закажыце зёлкі-лекі,
Закажыце зёлкі-лекі, ці не будзе трохі лепей?
А ў бальніцы дактары вынуць душу без пары. (2 разы)
- Ой, камару ты мой браце, а дзе ж цябе пахаваці?
- Вы схавайце мяне ў лесе пры зялененькім арэсе
Будуць гарэшкі шчапаць - камара ўспамінаць:
"Ці не тое гэта цела, з дуба што далоў зляцела?
Чы не тыя гэта косці, што ляцелі з высатосьці?"
Ой, у лесе, у гушчары калыхалісь камары,
Ой, у лесе, ой, у лесе калыхалісь камары. (3 разы)