Guda
Наварыў братка піва
Исполнитель: Guda
Длительность: 02:42
Размер: 2.48 МБ
Качество: 128 kbit/sec
Формат: mp3
Ну как песня, понравилась? Поделись с друзьями!
Текст песни "Guda — Наварыў братка піва"
в.Усьвят Магілёўская вобласьць
Наварыў братка піва,
Хоць нямногахмяльнога.
Як пазваў к сабе гасцей
Да ўсё родненькіх сясцёр.
Па багатую сястру
Пару конікаў паслаў.
А па бедну сястрыцу
Ды людзямі наказаў.
Ён багатую сястру
Да віном-півам поіць,
Ой, а бедну сястрыцу
Да ўсё горкай гарэлкай.
Ён багатую сястру
Начаваць астаўляе,
Ой, а бедну сястрыцу
Ён дамоў адпраўляе:
Ідзі, сястра, дамовачкі
Супраціў цёмнай ночкі.
А нашто ж было, братка,
Да на пір мяне зваці,
Як супроць цёмнай ночкі
Да дамоў адпраўляці.
Пайшла сястра дамовачкі
Супраціў цёмнай ночкі.
Як сустрэла сястрыцу
Да дванаццаць шэрых ваўкоў.
Разарвалі сястрыцу
На дванаццаць роўных кускоў.
Расставалась сястрыца
Сваіх дзетачак звала:
Ой, дзеці, мае дзеці,
Да сучыце па мне свечы.