SP Kava Эндшпіль

Исполнитель: SP Kava Длительность: 03:19 Формат: mp3
Ну как песня, понравилась? Поделись с друзьями!

Текст песни "SP Kava — Эндшпіль"

яна ведае пахі сноў у іх збірае каноплі на смак
вільгаць гэтага лета льецца наўпрост адтуль
на вячэру ў яе кава і халодны ліванскі гашыш
яна не ведае лэдзі гадывы не думае пра стоўнхэндж
камары джаляць яе ў вочы ёй справы няма да іх
сэрца б’ецца на шыі яе лічбаю недасяжнай платону
яна ведае показкі жыватом і грудзямі жэстамі
валасы яе памятаюць як зніштажаць лісабон
рудое цунамі на яе галаве тэорыя суперструн
яна не ведае словаў затое трымае ў руцэ матыў
маку віры ў паветры чакае з поўдня ад ранку
па скуры яе можна чытаць гісторыю гэтага свету
яна ведае што жыццё толькі вада ў келіху існага
яна ведае што час кажан і не бачыць ён удзень
яна ведае што сэнс звон які заўсёды нясуць за ёй
яшчаркі грэюцца на яе скуры
думкі яе метастазамі ахопліваюць свет
яе аўтограф вусціш пасля біг бэнгу
яе гадзіннік стаіць але аднойчы пакажа час
яе імя арыядна крычала на наксасе
яна п’е нераспушчаны спірт
яна ідзе басанож па чыгунцы
яна кажа рыфмаваным ямбам
яна падае на ложак як ноч на аул
яна трымае руку на ўлонні як за спінаю шыбенік
яна не памятае правілаў але знае эндшпіль

(Андрэй Адамовіч)

Еще песни SP Kava

0:00 0:00

Заголовок проигрывателя Подзаголовок проигрывателя

(режим воспроизведения)