Лявон Вольскi, Зьміцер Вайцюшкевіч ("Я нарадзіўся тут") Пагоня

Исполнитель: Лявон Вольскi, Зьміцер Вайцюшкевіч ("Я нарадзіўся тут") Длительность: 02:54 Размер: 6.64 МБ Качество: 320 kbit/sec Формат: mp3
Ну как песня, понравилась? Поделись с друзьями!

Текст песни "Лявон Вольскi, Зьміцер Вайцюшкевіч ("Я нарадзіўся тут") — Пагоня"

Толькі ў сэрцы трывожным пачую
За краіну радзімую жах,
Успомню Вострую браму сьвятую
І ваякаў на грозных канях.

У белай пене праносяцца коні,
Рвуцца, мкнуцца і цяжка хрыпяць,
Старадаўняй Крывіцкай Пагоні
Не разьбіць, не спыніць, не стрымаць.

У бязьмежную даль вы ляціце,
А за вамі, прад вамі гады,
Вы за кім у пагоню сьпяшыце,
Дзе шляхі вашы йдуць і куды?

Мо яны, Беларусь, панясьліся
За тваімі дзяцьмі наўздагон,
Што забылі цябе, адракліся,
Прадалі і аддалі ў палон.

Біце ў сэрцы іх, біце мячамі,
Не давайце чужынцамі быць,
Хай адчуюць як сэрца начамі
Аб радзімай старонцы баліць.

Маці родная, маці краіна,
Не суцішыцца гэтакі боль,
Ты прабач, ты прымі свайго сына,
За цябе яму ўмерці дазволь.

Усё лятуць і лятуць тыя коні,
Срэбрай збруяй далёка грымяць.
Старадаўняй Крывіцкай Пагоні
Не разьбіць, не спыніць, не стрымаць.

Старадаўняй Крывіцкай Пагоні
Не разьбіць, не спыніць, не стрымаць.
Старадаўняй Крывіцкай Пагоні
Не разьбіць, не спыніць, не стрымаць.

Скачать Лявон Вольскi, Зьміцер Вайцюшкевіч ("Я нарадзіўся тут") - Пагоня №19992470

Информация
Похожие песни не найдены.
0:00 0:00

Заголовок проигрывателя Подзаголовок проигрывателя

(режим воспроизведения)