Лявон Вольскі Менская каляда

Исполнитель: Лявон Вольскі Длительность: 03:34 Размер: 8.26 КБ Качество: 8 kbit/sec Формат: mp3
Ну как песня, понравилась? Поделись с друзьями!

Текст песни "Лявон Вольскі — Менская каляда"

Iдзе, iдзе Каляда… Па вуліцах нашага горада...
Iдзе, iдзе Каляда… Па вуліцах нашага горада...

Каляда ідзе, радуйцеся, дзеці,
Зорка, ёлка, сьнег і вы ў школу не ідзяце.
Каляда...

Каляда ідзе па калярытных вёсках
I .ар.уе калярова-белыя бярозкi.
Каляда ідзе па гарадах вялікіх
I за ўсіх музыкаў раздае пазыкi.

Каляда ідзе, радуйцеся, дзеці,
Зорка, ёлка, сьнег і вы ў школу не ідзяце.
Каляда... Каляда...

Iдзе, iдзе Каляда… Па вуліцах нашага горада...
Iдзе, iдзе Каляда… Па вуліцах нашага горада...

Гэй! Гэй! Гэй! Гэй!
Гэй! Гэй! Гэй!

Каляда...

Каляда ідзе па Камароўскiм рынку,
Iдзе,iдзе Каляда...
Раздае каму ікрынку, а каму скарынку.
Па вуліцах нашага горада...
Каляда ідзе па пастарунках з ранку,
Iдзе, iдзе Каляда...
Кожнаму міліцыянту дорыць новую дубінку.
Па вуліцах нашага горада...

Каляда ідзе, радуйцеся, дзеці,
Зорка, ёлка, сьнег i вы ў школу не ідзеце.
Каляда... Каляда...

Каляда заходзіць на fm-каналы
Iдзе, iдзе Каляда...
І fm-каналы круцяць вам з метала.
Па вуліцах нашага горада...
Каляда заходзіць на паказы моды
Iдзе, iдзе Каляда...
І прыгожа выглядаюць нават "квазімоды".
Па вуліцах нашага горада...

Каляда ідзе, радуйцеся, дзеці,
Зорка, ёлка, сьнег І вы ў школу не ідзеце.
Каляда... Каляда...

Iдзе, iдзе Каляда... Iдзе, iдзе Каляда...
Па вуліцах нашага горада... Па вуліцах нашага горада...

Еще песни Лявон Вольскі

0:00 0:00

Заголовок проигрывателя Подзаголовок проигрывателя

(режим воспроизведения)