Айша Бабілён (Айша, Ю.Гумянюк) ... праверана на "Тузіне"

Исполнитель: Айша Длительность: 03:25 Размер: 3.64 МБ Качество: 128 kbit/sec Формат: mp3
Ну как песня, понравилась? Поделись с друзьями!

Текст песни "Айша — Бабілён (Айша, Ю.Гумянюк) ... праверана на "Тузіне""

У свой час гурт “Айша” падаваў агромністыя надзеі. Ён быў створаны з музыкаў некалькіх гарадзенскіх гуртоў. “Калісьці вакалістка гурта Вікторыя вучылася ў каледжы мастацтваў і зацікавілася маёй пазэіяй, - кажа паэт Юры Гумянюк. - Так і паўстаў гэты музычны праект”. У 1996 годзе “Айша” здабыла ляўрэацтва на фэсьце “Басовішча”, даволі актыўна канцэртавала, а іх песьня “Ёкагама” некалькі тыдняў знаходзілася ў лідэрах гіт-параду “Радыё Рокс”. У плянах быў запіс альбому на вершы Гумянюка, і асобны праект на вершы Дануты Бічэль-Загнетавай (адна зь песень “Зь вераю” брала ўдзел у ТГ). Але ўсе пляны перапыніліся – канцэртаў не было, у студыі гурт таксама працаваў мала. “Мяркую, што калі б яны вызначыліся дакладна са сваёй канцэпцыяй – у іх бы ўсё атрымалася”, - кажа Ю.Гумянюк. “Мы ўжо ня граем разам. Відаць, што няма больш такога гурта”, - кажа Сяргей Фінскі, які стаяў ля вытокаў каманды.

У новым туры “Тузіна Гітоў” гарадзенскі гурт прэзэнтуе сваю апошнюю песьню – “Бабілён”. “На самой справе, гэта самы першы наш твор, які мы так належным чынам і не запісалі”, - кажа Сяргей Фінскі. “Бабілён”, як і большасьць іншых твораў гурта, быў напісаны на верш гарадзенскага паэты Юрыя Гумянюка. “Звычайна, калі верш кладзецца на музыку, зьменяецца яго сэнс. Аднак, атмасфэру гэтага верша ў “Айшы” атрымалася захаваць”, - кажа аўтар словаў да “Бабілёну”.

tuzin.fm/article/421/

Еще песни Айша

0:00 0:00

Заголовок проигрывателя Подзаголовок проигрывателя

(режим воспроизведения)