Мроя Гуляй душа

Исполнитель: Мроя Длительность: 05:21 Формат: mp3
Ну как песня, понравилась? Поделись с друзьями!

Текст песни "Мроя — Гуляй душа"

Тыя, што верай і праўдай служылі і служаць,
Тыя, што дзеляць людзей на праслойкі і клясы,
Дораць галодным ільвам папяровыя ружы,
Дораць прыгожым жанчынам крывавае мяса.

Дамы ня любяць спазьненьні, чаканьні і чэргі,
Ім усё роўна якія - абы падарункі.
Дам па дарозе дамоў сустракаюць паэты,
Вершы крычаць і цалуюць жаночыя рукі.

Гуляй, душа, гуляй,
Хоць тут зусім ня рай,
Але, прынамсі, родны край.
Гуляй, гуляй, душа,
Звіні, струна, у вушах,
Пляваць, што ходзім без граша!

Музы паэтаў прысыпаны леташнім сьнегам,
Што тут паробіш, калі ні каханьня, ні грошай.
Месца жыхарства паэтаў - вялізарны сьметнік,
Гэта пачатак любой біяграфіі творчай.

Выйдзі на вуліцу і адчувай, як паветра
Мокрым халодным нажом паласуе па венах.
Выйдзі на вуліцы, выйдзі ў каменныя нетры
І назірай, як нудота сьцякае па сьценах.

Гуляй, душа, гуляй,
Хоць тут зусім ня рай,
Але, прынамсі, родны край.
Гуляй, гуляй, душа,
Звіні, струна, у вушах,
Пляваць, што ходзім без граша!

Прэса надсадна крычыць: "Што з краінаю будзе?!",
А над праспэктам вісяць хмарачосы з плястмасы.
З вокнаў на горад глядзяць працавітыя людзі,
Што падзяляюць усіх на праслойкі і клясы.

Гуляй, душа, гуляй,
Хоць тут зусім ня рай,
Але, прынамсі, родны край.
Гуляй, гуляй, душа,
Звіні, струна, у вушах,
Пляваць, што ходзім без граша!

Гуляй, душа, гуляй,
Хоць тут зусім ня рай,
Але, прынамсі, родны край.
Гуляй, гуляй, душа,
Звіні, струна, у вушах,
Пляваць, што ходзім без граша!
Гуляй, душа!

Еще песни Мроя

0:00 0:00

Заголовок проигрывателя Подзаголовок проигрывателя

(режим воспроизведения)