Адамович Эдуард
Будзе дождж - верш на беларускай мове
Исполнитель: Адамович Эдуард
Длительность: 00:55
Размер: 541.41 КБ
Качество: 96 kbit/sec
Формат: mp3
Ну как песня, понравилась? Поделись с друзьями!
Текст песни "Адамович Эдуард — Будзе дождж - верш на беларускай мове"
Шэрым стала блакітнае неба,
Пыл гуляе па небе, як знак
І пакрылася кроплямі глеба
Будзе дождж! Няхай будзе так!
Сякане хай маланкай паветра!
Хай узрушыцца полымем дах!
І за хвалей вады – хваля ветра
Па ягоных нясецца слядах!
Ў барабаны хай грухае волат,
Высякае іскры аб сталь,
Велічэзны трымаючы молат
Хай працуе нябесны каваль!
Непазбегнуць азёрам кіпення,
Стрэлаў кропель лавіну не зняць!
І лістоў галасоў шапацення
Безсенсоўна, дарэмна спыняць…
Будзе дождж! Будзе моцны і дужы
Мокрай кісцю вадзіць мастак!
Будзе цемра, маланкі і лужы…
Будзе дождж! Няхай будзе так!