Лявон Вольскі
Саўка ды Грышка. Пляскаць у ладкі
Исполнитель: Лявон Вольскі
Длительность: 02:34
Размер: 5.88 МБ
Качество: 320 kbit/sec
Формат: mp3
Ну как песня, понравилась? Поделись с друзьями!
Текст песни "Лявон Вольскі — Саўка ды Грышка. Пляскаць у ладкі"
Грышка:
Не, гэта ня плёткі, не, гэта ня чуткі -
За плясканьне ў ладкі саджаюць на суткі.
Куды там Варшаве, Бэрліну ці Вільні!
Тут вельмі багата хлапцоў у цывільным.
Асобы ў цывільным пільнуюць, цікуюць
І спрытна цябе ў аўтазак запакуюць.
За тое, што пляскаў ці проста хадзіў там
І не спадабаўся праўладным бандытам.
Саўка:
Хто хлопае – той негадзяй і бязьдзельнік.
Із эціх хлапкоў мы ня зьдзелаем дзенег.
Взялі себе моду – па срэдам на плошчадь!
Усех пасадзіць, непавадна было штоб.
Грышка:
Вось гэта ўлада! Вось гэта краіна!
Ўсе ціха па хатах сядзець мы павінны.
А выйдзеш на вуліцу, ў цэнтр асабліва –
Фінал невядомы, і сумны, мажліва.
Саўка:
Хто лазіць па цэнтру - дурак і бязьдзельнік!
Аны не напоўняць валютай абменьнік.
А ліш накаляюць яны абстаноўку.
Акрэсьціна – сьледушчая астаноўка.
Сказалі жэ вам: не мяшайце работаць!
А вы за сваё ўсё: на плошчадзь, на плошчадзь.
Так што удзіўляцца тут дзействіям власьці.
Акрэсьціна, стоп! З аўтазака вылазьце.
Грышка:
Настолькі дастала “калгасная доля”,
Што будзе нас болей і болей, і болей.
І змые рэжым гэты з тваньню і цьвільлю
І з правадыром, і з хлапцамі ў цывільным.