Лявон Вольскі Старшыня [OST ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ!]

Исполнитель: Лявон Вольскі Длительность: 01:57 Размер: 2.24 МБ Качество: 192 kbit/sec Формат: mp3
Ну как песня, понравилась? Поделись с друзьями!

Текст песни "Лявон Вольскі — Старшыня [OST ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ!]"

Старшыня

У нашым калгасе ўсё чыста, ня брудна,
Вядзе старшыня нас рукою магутнай.
Ён можа зьнянацку ўваліць трактарысту,
Калі трактарыст вып’е зь сябрам па трыста.

У нашым калгасе ўсё супэр па лічбах,
А людзі чакаюць: калі ўжо? Калі ўжо?
Калі старшыня наш паедзе адгэтуль,
А лепш – паляціць на чужую плянэту.

Рэфрэн:
Я сню й ты прысьні,
Што няма больш старшыні,
І ўсім радасна наўкола -
І карове, і сьвіньні.
Шмат гадоў мару я,
Што зьнікае старшыня,
І ўсе весела сьмяюцца –
І карова, і сьвіньня.

У нашым калгасе парадак і ціша,
Ды шэпчуцца людзі: Калі ўжо? Калі ўжо?
Калі забярэ яго нейкая трасца
І ў рэшце спакойна пажыць нам удасца
Сядзяць у камбайнах сваіх камбайнёры,
І справы ідуць, відавочна, угору.
І мроіцца ўсім, што нарэшце зьнікае
Рука, што ўсіх нас за горла трымае

Еще песни Лявон Вольскі

0:00 0:00

Заголовок проигрывателя Подзаголовок проигрывателя

(режим воспроизведения)