Песьняры
Марыся
Исполнитель: Песьняры
Длительность: 05:25
Формат: mp3
Ну как песня, понравилась? Поделись с друзьями!
Текст песни "Песьняры — Марыся"
Свеце месяц, свец, Як дзюрка ў сярмязе;
Паніч за мужычкай Безустання лазе.
Дваццаць год Марысі, Кроў іграе ў целе,
З панскім сынам ночкі Каратае, дзеле.
"Марыся, Марыся!Гавора ёй маці:
Кінь на паніча так Вачыма міргаці".
Яна як не чуе Матчыных мараляў:
Спусці маці з вока,Дзеўка й загуляла.
Пад лясок, за вёску, Бы далей ад дому,
Ляціць на спатканне К панічу ўдалому.
Што з сабой там робяць, Як час каратаюць?
Гэта хіба толькі Муж і з жонкай знаюць.
Свеце месяц, свеце, Як лысіна ў пана;
Мусіць быць нарэшце Песня даспявана.
Ад пакус і ўцехаў Крок адзін к пакуце,
Быці бабай дзеўцы Часам чорт паплуце...
Панічу з паненкай, З багатай Амэляй,
Ужо рукі хусткай Ксёндз вяжа ў касцеле.
Панічова ж любка, Марыля ўдалая,
На прылёты бусла Слёзна паглядае.
Марыся, Марыся! Галоўкі не чухай,
Не слухала маці, Бабкі цяпер слухай.