Лявон Вольскi
Саўка ды Грышка. Вэнэсуэла
Исполнитель: Лявон Вольскi
Длительность: 01:24
Размер: 3.22 МБ
Качество: 320 kbit/sec
Формат: mp3
Ну как песня, понравилась? Поделись с друзьями!
Текст песни "Лявон Вольскi — Саўка ды Грышка. Вэнэсуэла"
Ад нас далёка вельмі Вільня і Варшава.
Бэрлін і Прага недасяжныя для нас.
Затое – вось! – Вэнэсуэльская дзяржава,
І мы каракасаўскі чуем маракас.
Мы адчуваем пах вэнэсуэльскай нафты.
Мы бачым горы - гэта Анды, не Каўказ.
Не гавары нічога мне пра крымінал ты,
Зь ім разьбярэцца беларускі наш спэцназ.
Вэнэсуэла, Вэнэсуэла,
Мы аддамо табе душу сваю і цела.
Вэнэсуэла, Вэнэсуэла,
Мы аддамо табе і сэрца, і руку.
Вэнэсуэла зоркай зырка зазіхцела.
Праз акіян мы, а здаецца, праз раку.
Мы прадамо Вэнэсуэле нашы МАЗы,
БелАЗы, “Віцязі”, цукеркі, трактары,
Гарматы нашыя, ракеты і фугасы…
Няхай баяцца ўсе, і чорт яго дзяры!
Вэнэсуэла, Вэнэсуэла,
Мы аддамо табе душу сваю і цела.
Вэнэсуэла, Вэнэсуэла,
Мы аддамо табе і сэрца, і руку.
Вэнэсуэла зоркай зырка зазіхцела.
Праз акіян мы, а здаецца, праз раку.