Андрэй Хадановіч
Вожык-патрыёт (cover to Beatles - Yellow Submarine)
Исполнитель: Андрэй Хадановіч
Длительность: 03:22
Размер: 3.09 МБ
Качество: 128 kbit/sec
Формат: mp3
Ну как песня, понравилась? Поделись с друзьями!
Текст песни "Андрэй Хадановіч — Вожык-патрыёт (cover to Beatles - Yellow Submarine)"
Не працуюць санвузлы,
Не нясуць дзяцей буслы.
Не шанцуе па жыцьці,
У паход пара ісьці.
Бел-чырвона-белы бусел-патрыёт,
Бусел – патрыёт,
Бусел – патрыёт
Разам з намі крочыць у паход,
Крочыць у паход,
Крочыць у паход…
Нават вожык на грыбы
Не раскатвае губы,
Ён выходзіць на прасьцяг,
Несучы на голках сьцяг.
Бел-чырвона-белы вожык-патрыёт,
Вожык-патрыёт,
Вожык-патрыёт
Разам з намі крочыць у паход,
Крочыць у паход,
Крочыць у паход.
Хай за намі папаўзе
Лепшы трактар МТЗе.
Ён у полі дыр-дыр-дыр,
Мы - за дружбу, мы – за мір!
Бел-чырвона-белы трактар-патрыёт,
Трактар-патрыёт,
Трактар-патрыёт
Разам з намі крочыць у паход,
Крочыць у паход,
Крочыць у паход.
Годзе жыць нам у дрыгве,
Зажывем, як сьвет жыве.
Трэба пні нам карчаваць,
Каб усіх прахарчаваць.
Бел-чырвона-белы бусел патрыёт,
Вожык-патрыёт,
Трактар-патрыёт
Разам з намі крочаць у паход,
Крочаць у паход,
Крочаць у паход…