полонез на белоруском
Полонез Огинского (белорусский)
Ну как песня, понравилась? Поделись с друзьями!
Текст песни "полонез на белоруском — Полонез Огинского (белорусский)"
"Разьвітаньне з Радзімай".
АўтарСяржук Сокалаў-Воюш, 2000.
Сонца праменьне стужкай вузкай
Ператкала помны вечар.
Край бацькоўскі, край мой беларускі,
Я табе кажу на разьвітаньне: "Да спатканьня, да сустрэчы".
Я табе кажу на разьвітаньне: "Да спатканьня, да сустрэчы".
Водар закінутага саду
У небе зорка Мілавіцца,
Таямніцы паркавых прысадаў
Пэўна, неаднойчы на чужыне
Будуць мроіцца і сьніцца.
Пэўна, неаднойчы на чужыне
Будуць мроіцца і сьніцца.
Зноў залунае наш штандар, палыхне ўначы пажар,
І паходнаю трубой зноў пакліча нас з табой
На мужны бой
Мая Радзімакрай адзіны,
Да яго з выгнаньня
Шлях вяртаньняшлях змаганьня.
Ростань на ростанях краіны.
Раніць думкі шлях абраны.
Прагне сэрца ў родныя мясьціны,
І Радзімы вобраз ажывае
Растрывожанаю ранай.
І Радзімы вобраз ажывае
Растрывожанаю ранай.
Дахі мястэчак, стрэхі вёсак,
Вежы замкаў і палацаў,
Гонкіх храмаў звонкі адгалосак
Клічуць да сябе,
Бо немагчыма з гэтым краем разьвітацца.
Клічуць да сябе,
Бо немагчыма з гэтым краем разьвітацца.
Зноў залунае наш штандар, палыхне ўначы пажар,
І паходнаю трубой зноў пакліча нас з табой
На мужны бой
Мая Радзімакрай адзіны,
Да яго з выгнаньня
Шлях вяртаньняшлях змаганьня.
Воі прагнуць волі,
Воля сьвет і доля.
Броні звон ды коні,
Конікліч "пагоні".
Крочым з багны ночы,
З ночы шлях прарочы.
Зноў залунае наш штандар, палыхне ўначы пажар,
І паходнаю трубой зноў пакліча нас з табой
На мужны бой
Мая Радзімакрай адзіны,
Да яго з выгнаньня
Шлях вяртаньняшлях змаганьня.
Золак, ахутаны туманам,
Далягляды ў барвах бэзу.
І гучаць нябёсныя арганы,
І жывуць у сэрцы,
І зьліваюцца у гуках палянэзу.
І жывуць у сэрцы,
І зьліваюцца у гуках палянэзу.