Gods Tower
Людзі на балоце("People in the Swamp" по-белорусски)
Исполнитель: Gods Tower
Длительность: 07:16
Размер: 6.66 МБ
Качество: 128 kbit/sec
Формат: mp3
Ну как песня, понравилась? Поделись с друзьями!
Текст песни "Gods Tower — Людзі на балоце("People in the Swamp" по-белорусски)"
У тым самотным краі,
Дзе змоўкне вецер, дзе не пройдзе шлях,
Дзе дрэвы паміраюць, -
Няма надзеі з воляю ў вачах.
Паміж пустэльняў – багна,
Дзе кожны цягне свой уласны горб,
Сапраўдны край маўчаньня –
Балота і насельніцтва яго…
Між дрэў пахілых, мокрых
Надзеі з воляй не здабыў ніхто.
Жыццё, нібы акторка,
Што ў зале гіне, змрочнай і пустой.
Карчамі ў плыні соннай
Сабе плывуць бязвольна проста ўніз,
За дах, за хлеб надзённы –
Што ж трэба тым, хто вырас у хлусні?
Між дзвюх пустэльняў – багна,
І ўласны горб тут цягне кожны з нас
Як стаць на штосьці вартым,
Калі ідзеш па купінах увесь час?
У вечным недаверы:
Сусед пільнуе, каб забраць твой дом,
Пад сонцам здрады шэрым
Глынае багна нас усіх жыўцом…
Сапраўдны край маўчаньня –
Балотны край з насельніцтвам сваім.
Адмовіўшы змаганьне,
Ці ж ты, як корч, не стаў зусім глухім?
Казаць далей не варта.
За “дабрабыт” прадаў свой дух дарма.
І час прамовіць праўду:
Жывы тапелец, шанцаў больш няма.