Вайцюшкевіч Зьміцер На Каляды

Исполнитель: Вайцюшкевіч Зьміцер Длительность: 03:50 Размер: 4.22 МБ Качество: 128 kbit/sec Формат: mp3
Ну как песня, понравилась? Поделись с друзьями!

Текст песни "Вайцюшкевіч Зьміцер — На Каляды"

Над Крэвам сцямнела
I першая зорка ўзышла
Зусiм маладая.
I свецiць няўмела.
Пакуль ты шукала,
Пакуль ты мяне не знайшла
Над Крэвам сцямнела.

Рачулка знямела
Пад лёдам, суцiшыўшы бег.
Завея саспела.
Прыйшлi снегапады.
Пакуль ты на ганку
Змятала з валёначак снег,
Насталi Каляды.

Прыпеў:
На Каляды, на Каляды
Снегапады, снегапады.
Не праехаць, не прайсцi -
Падымайся i ляцi.

Як сняжынка, як сняжынка
Ад сцяжынкi да сцяжынкi,
Ад ялiнкi да ялiнкi
У мае абдымкi.

Званы зазвiнелi.
Хрыстос усмяхнуўся з нябёс
Калядная зорка
То гасла, то ззяла.
Ты рады пытала
Што гэтакi выпаў нам лёс
Якi выпаў лёс - не казала.

Еще песни Вайцюшкевіч Зьміцер

0:00 0:00

Заголовок проигрывателя Подзаголовок проигрывателя

(режим воспроизведения)