NRM Менск і Мінск

Исполнитель: NRM Длительность: 05:05 Размер: 4.66 МБ Качество: 128 kbit/sec Формат: mp3
Ну как песня, понравилась? Поделись с друзьями!

Текст песни "NRM — Менск і Мінск"

Дарагія мінчане і госці сталіцы,
Я хачу з вамі думкай сваёй падзяліцца,
Карацей, гэта дзіўна, але сэ ля ві,
Мы ў сталіцы жывем нібы на дзве сям'і.

Мы жывем адначасова ў двух гарадах
Падваенне асобы зрывае нам дах.
Дык няўжо ж нам ніколі не склеіць, не сшыць
Менск і Мінск дзве паловы сталічнай душы..?

Горад Менск першы горад з тых двух гарадоў
Не пабачыш на мапах сучасных гадоў,
Ён у сэрцы жыве, ён жыве ў галаве
Шмат каго, хто ў горадзе Мінску жыве.

А ў тым Мінску прапіска і гарвыканкам,
І Лядовы палац, і бетонны паркан,
Зруйнаваных дамоў цені прывідныя
І дзяцінства майго праляцелыя дні
Мы жывем адначасова ў двух гарадах
Падваенне асобы зрывае нам дах.
Дык няўжо ж нам ніколі не склеіць, не сшыць
Менск і Мінск..?

Ёсць у Мінску назовы бязрадасныя
Ёсць Калектарная, а ёсць Базісная
Тут народ забяспечвае правільны наш
Выкананне задачы пастаўленае.

А па Менску прыемна шпацыраваць:
Дробных крамак вітрына ўтульна гараць,
Там гатычныя вежы касьцёлаў старых,
Там дахоўка і брук, там двары і муры

Мы жывем адначасова ў двух гарадах
Падваенне асобы зрывае нам дах.
Дык няўжо ж нам ніколі не склеіць, не сшыць..?

Усё блытаецца ў Мінску: хлеб і маца
І Вялікі кастрычнік і Радаўніца
І п'яная сляза і такая папса,
Што ратунку не дасць ні "Мезін" ні "Упса"...

Толькі з Менскам нічога няможна зрабіць
Немагчыма яго зруйнаваць, захапіць
Ён ніколі, твой Менск не згніе, не згарыць
Будзе мовай тваёю з табой гаварыць.

Мы жывем адначасова ў двух гарадах
Мы жывем адначасова ў двух гарадах

Еще песни NRM

0:00 0:00

Заголовок проигрывателя Подзаголовок проигрывателя

(режим воспроизведения)