Аляксандар Памідораў ("Я нарадзіўся тут") Зорачкі

Исполнитель: Аляксандар Памідораў ("Я нарадзіўся тут") Длительность: 04:38 Формат: mp3
Ну как песня, понравилась? Поделись с друзьями!

Текст песни "Аляксандар Памідораў ("Я нарадзіўся тут") — Зорачкі"

Дні надходзяць, дні праходзяць, дні лятуць,
Быццам рэк бурлівых хвалі ў даль плывуць.
Колькі год я на выгнаньні, у чужыне,
Трэба мучыцца душой і сэрцам мне.

Навакол нідзе ня ўбачыш родных хат,
Не прыгорне ў адзіноце родны брат,
Не падзеліш нават думак зь нікім тут,
Не прыгорне ў адзіноце родны кут.

Ночкай зорачкі на небе мігацяць,
Быццам зь неба на мяне яны глядзяць.
Што чуваць, скажыце, зорачкі, вы мне
У той далёкай маёй роднай старане?

Ці матуля і татуля ўжо сьпяць,
Ці на іх таксама зорачкі глядзяць?
Занясіце ім пакуль заблісьне сьвет,
Зоркі, мілыя, бацькам маім прывет.

І скажыце, каб ня плакаў ні адзін,
Што ў выгнаньні мусіць мучыцца іх сын.
Бог, магутны Бог пашле нам сьветлы май,
Прыляту тады як птушка ў родны край.

Зааром мы і засеем, і сажнем
Гэты бацькаўскі наш чорны свой загон,
Беларускі гімн наш сьмела запяем,
З новай сілай, з новым шчасьцем зажывем.
0:00 0:00

Заголовок проигрывателя Подзаголовок проигрывателя

(режим воспроизведения)