Максім Багдановіч Слуцкія ткачыхі (верш)

Исполнитель: Максім Багдановіч Длительность: 01:12 Размер: 800.00 КБ Качество: 96 kbit/sec Формат: mp3
Ну как песня, понравилась? Поделись с друзьями!

Текст песни "Максім Багдановіч — Слуцкія ткачыхі (верш)"

Ад родных нiў, ад роднай хаты
У панскi двор дзеля красы
Яны, бяздольныя, узяты
Ткаць залатыя паясы.
I цягам доўгiя часiны,
Дзявочыя забыўшы сны,
Свае шырокiя тканiны
На лад пярсiдзкi ткуць яны.
А за сьцяной сьмяецца поле,
Зiяе неба з-за акна,-
I думкi мкнуцца мiмаволi
Туды, дзе расьцьвiла вясна;
Дзе блiшча збожжа ў яснай далi,
Сiнеюць мiла васiлькi,
Халодным срэбрам зьзяюць хвалi
Мiж гор лiючайся ракi;
Цямнее край зубчаты бора...
I тчэ, забыўшыся, рука
Замiж пярсiдзкага вузора
Цьвяток радзiмы васiлька.

Еще песни Максім Багдановіч

0:00 0:00

Заголовок проигрывателя Подзаголовок проигрывателя

(режим воспроизведения)