J:МОРС
Дзесьці [Электричество 2010]
Исполнитель: J:МОРС
Длительность: 03:19
Размер: 7.70 МБ
Качество: 320 kbit/sec
Формат: mp3
Ну как песня, понравилась? Поделись с друзьями!
Текст песни "J:МОРС — Дзесьці [Электричество 2010]"
"Дзесьці на шары ў абшары,мне помніцца
Паміж паўночным і паўднёвым полюсам
Хлопчык з дзяўчынкай дыхалі ветрам
Ды пакахалі,напэўна, ад ветру гэтага
Марылі мары,гулялі ў мафію
Ды выдумлялі сабе біяграфіі
Спалі на кафлі ў ваннай ў спякоту
Жылі і не ведалі,што будзе потым
.
Але ў яе вачах - выйсце,
У яго вачах - толькі выхад на дах
Аднойчы ўсё скончыцца раптам
Усё будзе не так,як чакаць было варта
Ён будзе трымацца да самых апошніх прыдуманых слоў
І потым яшчэ будзе весці з гудкамі размову
Дзесьці на шары ў абшары,мне помніцца
Паміж паўночным і паўднёвым полюсам
Хлопчык з дзяўчынкай згубілі каханне
Нясмелае,чыстае,светлае,ранняе
Яно пажыло і растала ў паветры
Забытае так незваротна сусветам
Яе нехта бачыў аж па-за экватарам
Ён трапіў у ЧАЭС і памёр ліквідатарам
Але ў яе вачах - выйсце,
У яго вачах - толькі выхад на дах
Аднойчы ўсё скончыцца раптам
Усё будзе не так,як чакаць было варта
Ён будзе трымацца да самых апошніх прыдуманых слоў
І потым яшчэ будзе весці з гудкамі размову
І потым яшчэ будзе весці з гудкамі размову""