Вайцюшкевіч Зьміцер
Залюляю, як кахаю
Исполнитель: Вайцюшкевіч Зьміцер
Длительность: 03:08
Размер: 5.75 МБ
Качество: 256 kbit/sec
Формат: mp3
Ну как песня, понравилась? Поделись с друзьями!
Текст песни "Вайцюшкевіч Зьміцер — Залюляю, як кахаю"
Залюляю, як кахаю
(муз. З. Вайцюшкевіча, верш У. Някляева)
Як неба люляе аблокі,
Як возера хвалі люляе,
Дрыготка, пяшчотна, высока
Цябе калышу-калыхаю.
Я цябе закалышу,
Як калыша Бог душу,
Залюляе, залюляю,
Як кахаю, як кахаю.
Як лісьце з азяблага вецьця
Ляцяць, залюлянае ветрам,
Як месяц, як месяц, як месяц
Плыве, залюляны, на ветах.
Я цябе закалышу,
Як калыша Бог душу,
Залюляе, залюляю,
Як кахаю, як кахаю.
Як неба аблокі калыша,
Як возера хвалі люляе,
Як музыка доўжыцца цішай,
Калі ўжо зьнікае, зьнікае.
Я цябе закалышу,
Як калыша Бог душу,
Залюляе, залюляю,
Як кахаю, як кахаю.