Крамбамбуля
Я страляў у міліцыянта
Исполнитель: Крамбамбуля
Длительность: 03:31
Формат: mp3
Ну как песня, понравилась? Поделись с друзьями!
Текст песни "Крамбамбуля — Я страляў у міліцыянта"
Я страляў у міліціянта, толькі куля ў бок пайшла.
Як цяпер мне ў вочы глянуць людзям з нашага сяла.
Міліціянт засланы з усходу адмыслова,
Шчабеча ўсё па-свойму, па-нашаму ні слова.
Ён любіць самагонку і тлусты пачастунак
І дзеўчыну ў мясцовы цягае ў пастарунак.
Я страляў у міліціянта, толькі куля ў бок пайшла.
Як цяпер мне ў вочы глянуць людзям з нашага сяла.
Вяскоўцам пагражае, раве што ўсіх засудзіць,
Старых не паважае, малых зусім ня любіць.
Ён піша пратаколы аддана і зацята,
Дай Бог камусьці трэба спыніць міліціянта.
Я страляў у міліціянта, толькі куля ў бок пайшла.
Як цяпер мне ў вочы глянуць людзям з нашага сяла.
Балела так душа мне, ды Езус праўду бачыць,
Бяз нашага ўмяшаньня ён вырашыў задачу.
Пасьля пьяное ночы халодным ранкам золкім
Загнуўся наш паночак ад кепскай самагонкі.
А я страляў у міліціянта, толькі куля ў бок пайшла.
Як цяпер мне ў вочы глянуць людзям з нашага сяла.