Крамбамбуля Бэля (Belle)

Исполнитель: Крамбамбуля Длительность: 03:54 Размер: 3.58 МБ Качество: 128 kbit/sec Формат: mp3
Ну как песня, понравилась? Поделись с друзьями!

Текст песни "Крамбамбуля — Бэля (Belle)"

Кулінковiч:

Не, не сьціскайся так балюча сэрца.
Мне ад яе няма куды падзецца.
Б'е у вочы юнае цыганкi прыгажосьць
I працiнае сэрца беднае наскрозь.
Яе сукенка, яе цела, ейны рух
Убачыў я i навакольны сьвет патух.
Я калi гляжу на рукi пругкiя яе,
Нiбыта пекла ўжо засмоктвае мяне.
О, Люцыпар, дай мне наяве а ня ў снах
Правесьцi пальцамi па ейных валасах...

Мiхалок:

Вось, прыгажосьць жахлiвейшая сiла,
Ёсьць у ёй сонца бляск i змрок магiлы.
Лёс падараваў спатканьне гэта мне знарок.
Вiдаць, што д'ябал нам сустрэцца дапамог.
I ужо нябёсы не такiя як раней,
I немагчыма ўжо ня думаць пра яе.
Скрозь, скрозь боль i страх у мроях да яе лячу,
I ў Маткi Боскай аднаго прасiць хачу:
О, Люцыпар, дай мне наяве а ня ў снах
Правесьцi пальцамi па ейных валасах...
[Гатовы я ўсё аддаць і пасьці ніц,
Каб дзьверы сэрца Эсмеральды адчыніць...]

Вольскi:

Вой! Не глядзi ў вочы нiбы ночы,
Бо, бо адразу ты яе захочаш.
Хто яе ўбачыць, той трапляе у палон,
I для мяне ўжо мая клятва не закон.
Яе сукенка нiбы вогнiшча гарыць,
I не магу нi думаць я нi гаварыць.
Сто разоў гатовы здрадзiць я дзеля яе,
Маё сумленьне болей рады не дае.
Не перашкодзiць анi клятва, анi страх
Сарваць мне кветку ў Эсмеральдавых садах...

Усе:

Калi гляжу на рукi пругкiя яе,
Нiбыта пекла ўжо засмоктвае мяне.
О, Люцыпар, дай мне наяве а ня ў снах
Правесьцi пальцамi па ейных валасах...

Еще песни Крамбамбуля

0:00 0:00

Заголовок проигрывателя Подзаголовок проигрывателя

(режим воспроизведения)