Лявон Вольскі (Крамбамбуля) і Ганна Хітрык (Детидетей)
Вера, Надзея, Любоў
Ну как песня, понравилась? Поделись с друзьями!
Текст песни "Лявон Вольскі (Крамбамбуля) і Ганна Хітрык (Детидетей) — Вера, Надзея, Любоў"
Што ў свеце слаты ды імжы
Не мусяць памерці пачуцці,
Нібыта зімою бамжы.
І Вера не мусіць быць страчанай,
Як тая валізка ў метро,
Бо будзе халодна і страшна нам
Бязвернай сібернай парой.
Як верыць тым, хто нахлусіць і пакрадзе?
Ніхто нікому ўжо не верыць і нідзе.
Як верыць у шчаслівы час і лепшы дзень,
Калі наўкол няма людзей, няма людзей?
Я веру, і вы мне паверце:
У свеце, дзе ўсіх не сагрэць,
Надзея не мусіць памерці,
Хіба што крыху захварэць...
Хіба што крыху пахіснуцца,
Але не пад лёд галавой...
Надзея не мусіць загнуцца
Ў халодных палях пад Масквой.
Няўдалы ход, згасае год, згасае дзень,
І ў людзей няма надзей, няма надзей.
За крокам крок, за годам год ідзе ў тузе,
І ў людзей няма надзей, няма надзей.
А я спадзяюся і веру,
Што з нашых халодных краёў
Не выправіцца ў вырай
З чародамі птушак Любоў,
Не будзе ахвяраю зайздрасці,
Ня вып’е атруту да дна.
І ў кроку адным ад нянавісці
Нас тут не пакіне яна.
А я спадзяюся, чамусьці,
Заўжды імжыць, няма як жыць, як тут любіць?
Як тут любіць, калі ўсё жыццё баліць?
Як тут любіць, калі змагаешся, каб быць?
Каго любіць, калі ўсіх вучылі біць?
А я спадзяюся і веру…