S°unduk
СНД
Исполнитель: S°unduk
Длительность: 03:49
Формат: mp3
Ну как песня, понравилась? Поделись с друзьями!
Текст песни "S°unduk — СНД"
(верш Усевалада Сцебуракі)
«Сёньня
ня мой
дзень» –
тахкае глуха сэрца.
Сёньня ня мой дзень –
слота на вуліцы зноў.
Сёньня ня мой дзень
вы ужо мне паверце.
Белы такі дзень
з чорных такіх сноў.
Сёньня ня мой дзень –
рукі дрыжаць над паперай.
«Сёньня
ня мой
дзень» -
у скронях пульсуе кроў.
Сёньня ня мой дзень -
вецер смугою шэрай
рве на шматкі вясёлку
з ўчорашніх каляроў.
Сёньня ня мой дзень
як тэстамент у капэрце.
Сёньня ня мой дзень –
скуль толькі ўзяўся ён?
Сёньня
ня мой
дзень!
Як бы ў яго не памерці.
У самы ня мой дзень
З усіх не маіх дзён...