Андрэй Мельнікаў
Песьня з мінуўшчыны
Ну как песня, понравилась? Поделись с друзьями!
Текст песни "Андрэй Мельнікаў — Песьня з мінуўшчыны"
Над краiнай — хмары, хмары…
Крыкнеш гучна — глуха, глуха…
Нашыя надзеi-мары
Замятае завiруха.
Жах у чалавечым сэрцы.
Цемра ў краi даўгачасна.
Толькi у тваiм вакенцы,
Ў iм адным, сьвятло ня згасла.
Выйдзi, ясна панна,
Выйдзi, мая кахана.
Я цябе чакаю ў парку,
I са мною мае конi,
Што па сьнезе ад фальварку
Да няздрадзiўшага войска
Панясуць нас шпарка-шпарка,
Роспач ніколі не дагонiць.
Цераз пожнi, цераз пушчы,
Мiма вёсак, мiма вежаў,
Мiма замкаў старажытных
Да мясьцiн, дзе нас сустрэнуць,
Да мясьцiн, дзе нас падтрымліваць
Будуць сябры-аднадумцы
З усёй Рэчы Паспалiтае.
Па расьцерзанай Айчыне
Чужаземны войскi рышчуць.
Крумкачы спраўляюць трызну,
Але зьнiкнуць папялiшчы.
Незалежнасьцi паходня
Ў нас i гонар, i сумленьне.
Пад харугвамi з "Пагоняй",
Пад сьцягамi Адраджэньня.
Прыйдзем мы, ясна панна,
Прыйдзем, мая кахана,
З нашым войскам незалежным
Да сваёй зямлi адзiнай.
Вернем лясы i паркi,
Вернем свае фальваркi.
I калiсьцi непазьбежна
Адрадзiм усю краiну.
Нашыя маёнткi ў пушчах,
Нашы вёскi, нашы вежы,
Нашы замкi старажытныя.
Ад Балтыку i да Крыму,
Да мясьцiн, дзе нас падтрымліваць
Будуць сябры-аднадумцы
З усёй Рэчы Паспалiтае.