Зміцер Вайцюшкевіч
Муры
Исполнитель: Зміцер Вайцюшкевіч
Длительность: 03:30
Размер: 8.02 МБ
Качество: 320 kbit/sec
Формат: mp3
Ну как песня, понравилась? Поделись с друзьями!
Текст песни "Зміцер Вайцюшкевіч — Муры"
На аснове музыкі Люіса Ляка (Lluis Llach)
Словы: Яцэк Качмарскі (Jacek Kaczmarski)
Ён быў натхнёны і малады,
Іх незьлічона было.
Ён на плошчы вёў гарады
Зь песьняй, што блізка сьвятло.
І запальвалі сьвечкі яму,
Плыў па-над плошчаю дым.
Ён сьпяваў: зруйнуем турму!
Яны сьпявалі за ім:
Разбуры турмы муры!
Прагнеш свабоды – то бяры!
Мур хутка рухне, рухне, рухне –
І пахавае сьвет стары!
Ведалі словы на памяць – і сьпеў
Несьлі па вуліцах так,
Што кроў кіпела і гнеў кіпеў,
І сэрцы стукалі ў такт.
Білі ў сто тысяч далоняў – і рытм
Ворагаў біў напавал.
Ішлі на муры ва ўсім сьвеце старым…
А ён усё граў і сьпяваў.
Разбуры турмы муры!
Прагнеш свабоды – то бяры!
Мур хутка рухне, рухне, рухне –
І пахавае сьвет стары!
Так паўстаў шматтысячны рух,
Воінаў цэлая раць,
Можна помнікі зносіць і брук
На камяні разьбіраць.
Кожны адчуў – прыйшоў яго час
Сілы аддаць барацьбе:
Хто ня з намі – той супраць нас!..
Сьпявак быў сам па сабе.
Глядзеў, як шчыльныя рады
Зь ягонай песьняю ідуць,
А песьня глухне, глухне, глухне…
А муры растуць, растуць…