Лявон Вольскі Стары певень (У. Караткевіч "Скрыпка Дрыгвы" 2005г.)

Исполнитель: Лявон Вольскі Длительность: 03:34 Размер: 6.54 МБ Качество: 256 kbit/sec Формат: mp3
Ну как песня, понравилась? Поделись с друзьями!

Текст песни "Лявон Вольскі — Стары певень (У. Караткевіч "Скрыпка Дрыгвы" 2005г.)"

Жабруюць хаты. Штук дваццаць даўно,
Сорак восем сьляпых зьвіў бур’ян пятлёй,
І, ўрэшце, адзін павадыр: вакно,
А за ім жывое сьвятло.

Забітая кожная з хат, як труна,
Вёска вымерла. Ў ёй толькі хлюпам зьвярэць.
І жыве там бабулька адным-адна...
Котка, певень і пяць курэй.

Ноччу мулка. І шэпча яна ў невідно:
«Не пасьпее тройчы»... І вось у туман
Загарлае певень, што доўжыцца ноч.
І чакае. Адказу няма.

І сыноў, і суседзяў ёй трызьніцца крок,
Як жывы, неадчэпны падман...
Загарлае певень, што чэзьне змрок –
А хору ў адказ – няма.

Хто ў тайзе, хто ў стэпе. Свой гай парадзеў,
А калі, ўрэшце, прыйдзе драма,
Загарлае певень, што блізкі дзень –
І хоць бы хто падтрымаў.

Калі хвошча залева на ўвесь небакрай,
Калі сьпіць пад сьнягамі трава,
Гэты певень вартуе наш родны край.
А вы? Ці ня ганьба вам?

Еще песни Лявон Вольскі

0:00 0:00

Заголовок проигрывателя Подзаголовок проигрывателя

(режим воспроизведения)