Лявон Вольскі Саўка ды Грышка. А вы ўсё крычыце

Исполнитель: Лявон Вольскі Длительность: 01:23 Размер: 489.79 КБ Качество: 64 kbit/sec Формат: mp3
Ну как песня, понравилась? Поделись с друзьями!

Текст песни "Лявон Вольскі — Саўка ды Грышка. А вы ўсё крычыце"

Саўка:
Ура! Наканец-та любімая ўласьць
Зарплаты ўсем нам павышае апяць.
І пеньсіі тожа растуць з кажным днём,
А вы гаварыце: “Пагана жывём”.

Грышка:
Ну, так, мы гаворым. І я гавару,
Што кошты таксама паўзуць угару.
І эўра з далярам растуць з кожным днём,
А вы ўсё крычыце: “Выдатна жывём!”.

Саўка:
Крычым мы. І правільна – нада крычаць,
Што нам гасударства – і бацька, і маць.
Всяго у нас вдоваль, ядзім мы і п’ём.
А вы ўсё крычыце: “Пагана жывём!”.

Грышка:
Вось выбары пройдуць, і ўбачыце ўсе,
Як тут эканоміку ўсю затрасе.
Да ручкі краіну клан гэты давёў,
А вы ўсё крычыце: “Выдатна жывём!”.

Саўка:
А вы ўсё крычыце, што заўтра – завал,
Хоць права на ета ніхто не давал.
Так месяц праходзіць і годзік, і два,
А вы ўсё крычыце, што заўтра – завал.

Грышка:
А мы ўсё крычым, бо крычэць ёсьць аб чым.
Дастаў ўжо гэты калгасны рэжым!
А вы ўсё крычыце…

Саўка:
Крычым вам в атвет.

Грышка:
Вам плацяць за гэта…

Саўка:
А вам, ціпа, нет…

Еще песни Лявон Вольскі

0:00 0:00

Заголовок проигрывателя Подзаголовок проигрывателя

(режим воспроизведения)