Лявон Вольскі Заснаваньне Вільні.1322 г. (Ян Чачот)

Исполнитель: Лявон Вольскі Длительность: 02:48 Формат: mp3
Ну как песня, понравилась? Поделись с друзьями!

Текст песни "Лявон Вольскі — Заснаваньне Вільні.1322 г. (Ян Чачот)"

На гары, дзе замкаў вежы,
Дзе палаў зьніч Свінтарога,
Гедымін забіў калісьці
З лука тура немалога.

Вельмі ўсцешаны здабычай
Незвычайнаю такою
Па бяседзе лёг спачыць ён
На траве па-над Вільлёю.

Зоркі сьвецяць, ветрык вее.
Бачыць князь у сьне шчасьлівым:
Перад ім стаў воўк жалезны,
Бляск на латах - пералівам.

А завыў - заклала вушы:
Бы ваўкоў была тут зграя.
- Што ж ён значыць, сон мой дзіўны? -
Князь, прачнуўшыся, пытае.

Тут Крывэ-Крывэйт Ліздзейка
Гэтак мудры сон тлумачыць:
- Князь вялікі Гедыміне,
Воўк той - замак новы значыць.

Гэта ж будзе тут во замак,
Горад велічны тут будзе.
Галасы ж ваўкоў - то слава
Пра яго, што пойдзе ў людзі.

Князь паслухаў гэту раду
І, абдумаўшы без спрэчкі,
Горад тут заклаў, што Вільняй
Ён назваў ад Вільні-рэчкі.

Еще песни Лявон Вольскі

0:00 0:00

Заголовок проигрывателя Подзаголовок проигрывателя

(режим воспроизведения)