Лявон Вольскі Ein, zwei, drei (Майская песьня)

Исполнитель: Лявон Вольскі Длительность: 03:00 Размер: 3.44 МБ Качество: 192 kbit/sec Формат: mp3
Ну как песня, понравилась? Поделись с друзьями!

Текст песни "Лявон Вольскі — Ein, zwei, drei (Майская песьня)"

Раз-два-тры, раз-два-тры,
Ein-zwei-drei!
Кiнь у сьмецьце свой смутак-адчай,
Калi хочаш сьпяваць, дык сьпявай.
Пачакай, i вандроўнiк Май
Прыйдзе ў наш занядбаны край.

Раз-два-тры, раз-два-тры,
Ein-zwei-drei!
Па дарозе птушыных зграй,
Цераз цемру i празь небакрай,
Там дзе пушча i там, дзе гай,
Ён iдзе, ратаўнiк i ратай.

Ла-ла-ла-ла-іу, ла-ла-ла-ла-іу, ла-ла-ла-ла-ла-ла-ла-ла...
Ла-ла-ла-ла-іу, ла-ла-ла-ла-іу, ла-ла-ла-ла-ла-ла-ла-ла...
Ла-ла-ла-ла-іу, ла-ла-ла-ла-іу, ла-ла-ла-ла-ла-ла-ла-ла...
Ла-ла-ла-ла-іу, ла-ла-ла-ла-іу, ла-ла-ла-ла-ла-ла-ла-ла...

Раз-два-тры, раз-два-тры,
Ein-zwei-drei!
Не сядзi, а хадзi сустракай,
Ўголас песьнi сьпявай альбо грай,
У зялёнае шкло налiвай
Выкшталцоўны празрысты Такай.
Ееу! Хо-хо! Хо-хо!

Раз-два-тры, раз-два-тры,
Ein-zwei-drei!
А як можаш лятаць, дык лятай,
Толькi iншым не замiнай,
Зрэшты, ведай i памятай,
Што высока над намi ёсьць Рай.

Ла-ла-ла-ла-іу, ла-ла-ла-ла-іу, ла-ла-ла-ла-ла-ла-ла-ла...
Ла-ла-ла-ла-іу, ла-ла-ла-ла-іу, ла-ла-ла-ла-ла-ла-ла-ла...
Ла-ла-ла-ла-іу, ла-ла-ла-ла-іу, ла-ла-ла-ла-ла-ла-ла-ла...
Ла-ла-ла-ла-іу, ла-ла-ла-ла-іу, ла-ла-ла-ла-ла-ла-ла-ла...

Раз-два-тры, раз-два-тры,
Ein-zwei-drei!
Адгуляе i пойдзе Май,
Не сказаўшы нiкому "бывай",
Хай iдзе, ты яго не трымай,
Веры дай i ўсё будзе "най" -
Найпрыгажэйшым,
Найвесялейшым,
Найразумнейшым,
Найлепшым у сьвеце.
Най-най. Най-най-най.
Най-най. Най-най-най-най.

Раз-два-тры, раз-два-тры,
Ein-zwei-drei!
Раз-два-тры, раз-два-тры,
Ein-zwei-drei!

Раз-два-тры, раз-два-тры,
Ein-zwei-drei...
Раз-два-тры, раз-два-тры,
Ein-zwei-drei...

Раз-два-тры, раз-два-тры,
Ein-zwei-drei!
Хо-хо!

Еще песни Лявон Вольскі

0:00 0:00

Заголовок проигрывателя Подзаголовок проигрывателя

(режим воспроизведения)