Лявон Вольскі Саўка ды Грышка. Грунвальд супраць “Славянскага базару”

Исполнитель: Лявон Вольскі Длительность: 01:05 Размер: 2.50 МБ Качество: 320 kbit/sec Формат: mp3
Ну как песня, понравилась? Поделись с друзьями!

Текст песни "Лявон Вольскі — Саўка ды Грышка. Грунвальд супраць “Славянскага базару”"

Грышка:
Нашчадкі колішніх ліхіх аднапалчанаў,
Угодкі Грунвальдзкай мы бітвы адзначаем.
Ня проста ўгодкі, юбілей шасьцьсотгадовы.
Ці адзначаць вы сьвята гэтае гатовыя?

Саўка:
Грунвальд-фігюнвальд…
Канешна, я “за”,
Но ў нас у іюлі
“Славянскі Базар”.

Грышка:
Вялікі Вітаўт мусіць родным быць і блізкім!
Ну, як мажліва параўнаць яго зь Дзяржынскім?!
Таму Дзяржынскага праспэкт пераймянуем
І памяць Вітаўта навечна мы ўшануем.

Саўка:
Вітаўт атлічна
Сібя паказаў,
Но мне бліжэ лічна
“Славянскі Базар”.

Грышка:
Якое сьвята для Літвы і нас, і Польшчы!
Такія даты адзначаюцца на плошчы.
Але чамусьці тут ніхто ні сном, ні духам,
А толькі ў рот глядзяць папсовым маладухам…

Саўка:
Вот правільна, Грыша,
Ты эта сказаў!
Для нас лічна бліжэ
“Славянскі Базар”.

Еще песни Лявон Вольскі

0:00 0:00

Заголовок проигрывателя Подзаголовок проигрывателя

(режим воспроизведения)