Яўген Барышнікаў Шчара Live @ Radio Svaboda, 02.2010

Исполнитель: Яўген Барышнікаў Длительность: 06:26 Формат: mp3
Ну как песня, понравилась? Поделись с друзьями!

Текст песни "Яўген Барышнікаў — Шчара Live @ Radio Svaboda, 02.2010"

Цішыня запавольвае дых, супакойвае жылы,
Што нястомна пульсуюць гаючаю стрыманай сілай.
Але толькі расступяцца воўнай кудлатай туманы,
Як відаць бег часоў, што пад белай аўчынай схаваны.

І нясе скрозь дрымоту палёў, праз гаі й гушчары
Цёмна-рудыя воды свае
Мая Шчара.

Ты — адна са шматлікіх артэрыяў гэтай зямліцы.
У ціхай, быццам бы, плыні бруяцца віроў таямніцы.
Ды ўючыся вужакай паміж старавечных курганаў,
Што ты хочаш знайсьці ці якія хаваеш заганы?

Я хачу зразумець, разгадаць твае ведзьміны чары.
Ведаць ямы і броды твае,
Мая Шчара.

Ты калісьці гайдала на ўлоньні плыты й віціны
Толькі лодкі спрахнелі на мелях між затхлае ціны,
І я ведаў цябе ўжо такой, ды люблю з тае хвілі
Як малых шчупакоў мы ў старыцы рукамі лавілі.

Для кагосьці ты - проста на мапе блакітная рыска...
І няхай ты ня ўбачыш ніколі абсягаў балтыйскіх,
Бо раней Нёман воды твае ператворыць у хмары,
Я пяю аб табе,
Мая Шчара!

Ты — маўклівая сьведка падзеяў сівое даўніны.
Люстры завадзяў бачылі ўсё: і гаротных і слынных;
Ад паходаў галіцкіх князёў да імпэрскай навалы;
Як зь зямлі, багны, рэк і лясоў тут Літва паўставала.

Віраваньне параз, перамог, баляў, войнаў, пажараў —
Шмат унесла барвовай вады
Мая Шчара.

На тваіх берагох сёньня гнёзды вароніных зграяў...
Мне здаецца, ты — быццам гісторыя гэтага краю:
Колькі глею чужынцы нанесьлі ў цярплівыя хвалі,
Як выпроствалі рэчышча, абалону ссушалі...

Але ўвесну ізноў, крыгаломам збудзіўшы абшары,
Разальецца наўсьцяж паплавоў
Мая Шчара.

Хай давеку жыве і пульсуе між родных абшараў,
Абмываючы сэрцы сыноў,
Мая Шчара!

Хай нас жывяць крынічнай вадой запаветныя мары,
Ёсьць у кожнага з нас свой выток,
Свая Шчара!!!

жнівень 2007

Еще песни Яўген Барышнікаў

0:00 0:00

Заголовок проигрывателя Подзаголовок проигрывателя

(режим воспроизведения)