Яўген Барышнікаў УкляLive @ Graffiti 14.05.2013

Исполнитель: Яўген Барышнікаў Длительность: 03:46 Формат: mp3
Ну как песня, понравилась? Поделись с друзьями!

Текст песни "Яўген Барышнікаў — УкляLive @ Graffiti 14.05.2013"

У тумане, дзе ня бачна берагоў,
Зьнікаюць сэнсы, колеры і цені
Зьнічы надзеі, прыцемкі багоў —
Усё мінае ў белым летуценьні.

У тумане, дзе няма шляху назад,
Паміж вадой нябеснай і зямною,
Навобмацак, наўсьлеп і наўздагад
Цянюе човен у марах аб спакоі.

У тумане, дзе не застаецца сьлед
Пад бледным зьзяньнем чарнарогага меніска,
З сабой сам-насам, сам сабе сусьвет,
І плынь сама нясе твой човен хісткі.

І прысам не дастаць да дна,
І зрокам не працяць імглістую заслону
Спыніўся рух і час. І давідна
Можна забыцца ў сівым палоне,
Дзе тонуць у начным тумане цені,
Зьнічы надзеі, прыцемкі багоў…
Усё мінае ў белым летуценьні,
Усё растае ў белым летуценьні,
Як добра ў гэтым белым летуценьні!

Адно шкада:
ня бачна берагоў…


Укля-Зарасай-Менск
жнівень-лістапад 2011

Еще песни Яўген Барышнікаў

0:00 0:00

Заголовок проигрывателя Подзаголовок проигрывателя

(режим воспроизведения)