Лявон вольский Краіны няма

Исполнитель: Лявон вольский Длительность: 02:20 Размер: 6.05 МБ Качество: 320 kbit/sec Формат: mp3
Ну как песня, понравилась? Поделись с друзьями!

Текст песни "Лявон вольский — Краіны няма"

Краіны няма

Для генэрала краіна – вайна.
Для нефармала краіна – чума.
Для радыкала краіна – турма,
Але для большасьці краіны няма.

Для камуніста краіна адна.
Для сатаніста краіна – труна.
Для гітарыста краіна – струна,
Але для большасьці краіны няма.

Рэфрэн:
Вярні жыцьцё сваёй краіне.
Яна ў сьне халодным гіне.
Вярні жыцьцё сваёй зямлі.
Яе сівыя сьнягі замялі.

Для нелегала краіна – зіма.
Для выкідалы краіна – карчма.
Дзеля канала краіна – фармат,
Але для большасьці краіны няма.

Рэфрэн.

Тут у кагосьці ёсьць дом і сям’я,
Уласны сьвет і дарога свая,
Ёсьць лета, восень, вясна і зіма.
Ёсьць шмат чаго, але краіны няма.

Рэфрэн:
Вярні жыцьцё сваёй краіне.
Яна ў сьне халодным гіне.
Вярні жыцьцё сваёй зямлі.
Яе сівыя сьнягі замялі.
Вярні жыцьцё сваёй краіне.
Яна ў сьне халодным гіне.
Вярні жыцьцё сваёй зямлі.
Масты спалі і зямлю асьвятлі!

Еще песни Лявон вольский

0:00 0:00

Заголовок проигрывателя Подзаголовок проигрывателя

(режим воспроизведения)