Зьміцер Вайцюшкевіч & WZ-Orkiestra Кожны вечар

Исполнитель: Зьміцер Вайцюшкевіч & WZ-Orkiestra Длительность: 01:47 Формат: mp3
Ну как песня, понравилась? Поделись с друзьями!

Текст песни "Зьміцер Вайцюшкевіч & WZ-Orkiestra — Кожны вечар"

“Калыханкі”. Сумесны праект Зьмітра Вайцюшкевіча, WZ-ORKIESTRA і Дзіцячага Фонда ААН UNICEF

Кожны вечар
(муз. З. Вайцюшкевіча, верш А. Камоцкага)

Кожны вечар так бывае –
Надыходзіць сон.
Мружыць вочкі пачынае
Няўмольна ён.

Сьпіце, сьпіце, лялькі-цацкі,
Сьпі, мой кот Максім.
Сьпі, матуля, разам з таткам,
Добрай ночы ўсім.

Сьпяць званкі ў тэлефоне,
У кране сьпіць вада,
Са зьдзіўленьнем пакемоны
Сны свае глядзяць.

Сьпіце, сьпіце, лялькі-цацкі,
Сьпі, мой кот Максім.
Сьпі, матуля, разам з таткам,
Добрай ночы ўсім.

Ля канапы сьпіць газэта,
На сьцяне – партрэт.
Сон пануе, непрыкметна
Паглынуўшы сьвет.

Засынаюць лялькі-цацкі,
Спаць кладуся я.
Сьпіць ужо нарэшце цалкам
Нашая сям’я.

Еще песни Зьміцер Вайцюшкевіч & WZ-Orkiestra

0:00 0:00

Заголовок проигрывателя Подзаголовок проигрывателя

(режим воспроизведения)